Пасля бязвіза: як прыцягнуць турыстаў у Беларусь?

Анлайн-журнал “Ідэя” ў межах фестываля вандровак і адкрытасці “Самаход” запрашае на дыскусію “Пасля бязвіза: як прыцягнуць турыстаў у Беларусь?”.

Калі: 25 чэрвеня 2017 года, 11:00-13:00.
Дзе: культурны цэнтр “Корпус”, праспект Машэрава, 9, корпус 8.

Беларускія эксперты, а таксама прадстаўнікі бізнэсу і ўлады абмяркуюць перспектывы развіцця турызму пасля аднабаковай адмены Беларуссю кароткатэрміновых віз для большасці дзяржаў свету.

Наколькі вырасла колькасць турыстаў? Ці варта чакаць росту далей? Чаму візы не адмянілі раней? Што зрабіць, каб турысты вярталіся яшчэ і яшчэ?

Спікеры:

  • Антон Матолька, блогер;
  • Рыгор Памяранцаў, былы дырэктар прадстаўніцтва AirBaltic у Беларусі і былы кіраўнік Нацыянальнай агенцыі па турызме ў Беларусі;
  • Антон Кашлікаў, кіраўнік праекта 34travel.me;
  • Ірына Гардзіенка, кіраўнік аддзела маркетынгу Нацыянальнай агенцыі па турызме;
  • Ягор Дзянісёнак, мэнэджар па маркетынгу Minsk Marriott Hotel;
  • Рома Свечнікаў, вандроўнік і аўтар кнігі “Рома едзе”.