Пасля філасофіі: лекцыя Ігара Бабкова

239

 

 

 

14 кастрычніка у межах серыі “Галоўнае пытанне” Лятучы ўніверсітэт запрашае на лекцыю філосафа Ігара Бабкова “Пасля філасофіі”. Пачатак а 18.30.

У часы позняй мадэрнасці, калі адзінай легітымнай формай веды застаецца навука, шмат хто говорыць пра смерць філасофіі, пра сітуацыю «пасля філасофіі». Смерць філасофіі ў гэтым кантэксце не значыць, што філасофія знікае з універсітэцкіх раскладаў альбо перастае быць важнай часткай культурнай традыцыі. Гэта значыць, што перад абліччам эксперыментальнага прыродазнаўства філасофія так і не змагла адстаяць сваю спецыфіку і мімікрыруе пад навуковасць, уцякаючы ад сваёй сутнасці.

Навука трымаецца дакладнай веды, рэлігія абвяшчае пэўныя праўды, перададзеныя традыцыяй. Дакладнасць навукі заўсёды абмежаваная, і, спабуючы дайсці да скрая, мы непазбежна знаходзім сябе на мяжы між тым, што мы лічым ведай, і тым няпэўным і невядомым, што разлягаецца з другога боку.

Зразумець усё, пра што пакуль ёсць толькі цьмянае ўяўленне, прапануе філосаф Ігар Бабкоў.

Слухачоў просяць папярэдне зарэгістравацца. Інфармацыя пра месца правядзення будзе дасланая зарэгістраваным удзельнікам напярэдадні.

Нам патрэбна твая дапамога

Сябра, мы пастаянна працуем над нашым сайтам і спрабуем яго зрабіць лепш. Для гэтага нам важна тваё меркаванне аб нашым рэсурсе, каб зрабіць яго яшчэ лепш і зручней. Прайдзі невялікі тэст, які нам у гэтым дапаможа, гэта зойме не больш за 5 хвілін

Дапамагчы