“Паспяховая кааперацыя ў камандах”: трэнінг для трэнераў

Трэнінг для трэнераў нефармальнай адукацыі “Паспяховая кааперацыя ў камандах”, які грунтуецца на мадэлі кампетэнцый для трэнераў ( ETS competence model), якія працуюць на міжнародным узроўні.

У кантэксце Еўрапейскай трэнінгавай стратэгіі (ETS) была распрацаваная мадэль кампетэнцый для трэнераў, якія працуюць на міжнародным узроўні. Трэнінгі ‘COMETS training courses’ падтрымліваюць развіццё гэтых кампетэнцый у трэнераў, і кожны такі трэнінг прысвечаны пэўнай кампетэнцыі з вышэй пазначанай мадэлі. “Паспяховая кааперацыя ў камандах” – адна з такіх кампетэнцый, развіццю якой прысвечаны трэнінг у Грэцыі ў сакавіку 2019 года.

Трэнінгавы курс дае трэнерам прастору для разважанняў, абмену і супрацьстаўленню практык і разуменню ў дачыненні да пэўнай вобласці каметэнцый. Галоўнай мэтай у тым, каб даць удзельнікам магчымасць зрабіць наступныя крокі ў іх прафесійнай практыцы. У гэтым сэнсе гэты курс больш “адукацыйны досвед”, чым трэнінг у яго класічным разуменні.

Профіль удзельнікаў: прафесійныя трэнеры, якія праводзяць міжнародныя трэнінгы для моладзевых працаўнікоў і маюць магчымасць сабрацца разам, каб паразважаць, абмеркаваць і прасунуцца ў сваім развіцці.

Дзе: Грэцыя

Калі: 13-19 сакавіка 2019

Фінансавыя ўмовы: неабходна ўнесці рэгістрацыйны ўнёсак (памер удакладняйце праз eeca@salto-youth.net). Усе выдаткі, рэлевантныя да ўдзелу ў трэнінге, пакрываюцца ў межах праграмы Erasmus+.

Даведацца падрабязнасці і падаць заяўку можна тут.

Дэдлайн: 5 лістапада 2018