Пастажыруйся ў Лічбавай майстэрні!

Моладзевае грамадскае аб’яднанне “Фаланстэр” адкрывае набор стажораў у Лічбавую Майстэрню.

Падчас стажыроўкі ўдзельнікі змогуць атрымаць гору рэальнага досведу працы над лічбавым праектам, узбагаціць свой досвед у айці-галіне і знайсці кола аднадумцаў.

Шукаем стажораў па 5 накірунках:

  • SEO-спецыяліст;
  • Перакладчык (з беларускай мовы на рускую і англійскую);
  • Фронтэнд распрацоўшчык (HTML, CSS, JS);
  • Бэкэнд распрацоўшчык (PHP, JS);
  • Тэсціроўшчык.

Ты ідэальны кандыдат, калі ты:

  • адкрыты да супрацы ў камандзе;
  • рады вучыцца новым метадам і тэхналогіям;
  • маеш веды і досвед у нейкай з пералічаных сфер і жадаеш прымяняць іх на практыцы.

Тэрмін стажыроўкі: 3 месяцы.
Занятасць: 10-15 гадзін на тыдзень.

Прыняць удзел можна, пражываючы ў другім горадзе ці весцы: усё можна рабіць удалена, у тым ліку ўдзельнічаць у сустрэчах каманды. Пачынаем прыкладна на другім-трэцім тыдні кастрычніка.

Па выніках:

  • выдаецца пасведчанне аб паспяховым завяршэнні стажыроўкі па абраным накірунку;
  • студэнтам залічваецца практыка;
  • па запыту даем пісьмовыя ці вусныя рэкамендацыі.

Каб трапіць на стажыроўку, калі ласка, запаўняйце анкету https://goo.gl/czQkSL
Колькасць месцаў абмежавана. Падаць заяўку магчыма да 6 кастрычніка ўключана.

Адкажам на працягу 2-3 дзен. Будзьце гатовы выканаць невялікае ўводнае заданне, якое зойме 3-4 гадзіны.