Патанцуем у Турцыі

New Faces шукаюць двух валанцёраў на кароткатэрміновы EVS-праект у Турцыі “Think once Think Twice Think Dance-4”.

Перыяд – 16 красавіка – 1 чэрвеня 2016 года. Лакацыя – горад Бодрум.

Валанцёры будуць дапамагаць у падрыхтоўцы і арганізацыі 17 Міжнароднага танцавальнага фестываля ў Бодруме ў складзе вялікай міжнароднай кампаніі.

Арганізацыя, якая будзе хосціць валанцёраў, – Dance Club Association – працуе ў двух накірунках. Першы – арганізацыя танцавальных курсаў і культурных імпрэз. Другі – гэта Офіс па працы з моладдзю, дзе ствараюцца міжнародныя трэнінгі і семінары, а таксама праводзяцца інфармацыйныя мерапрыемствы ў межах праграмы Erasmus+.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • узрост – 18-30 гадоў;
  • добры ўзровень размоўнай ангельскай;
  • магчымасць поўнага ўдзелу ў праекце;
  • добрыя камунікатыўныя навыкі;
  • танцавальны досвед, досвед у сферы працы з моладдзю і валанцёрства на мерапрыемствах, а таксама відэаздымак і працы ў графічных рэдактрах (будзе перавагай).

Фінансавыя ўмовы

Праграма пакрывае кошт пералёту, страхаванне, пражыванне (2 асобы ў пакоі), харчаванне і штодзённыя выдаткі валанцёраў.

Каб стаць удзельнікам праекту, неабходна запоўніць заяўку на ангельскай мове.

Дэдлайн – 12 лютага.

З пытаннямі можна звяртацца да EVS-каардынатара Паліны Адамовіч на е-пошту newfacesbox@gmail.com з тэмай ліста “Кароткатэрміновы EVS у Турцыі”.