Патрапіць на адкрытую рэпетыцыю аркестра

Куль. цэнтр “Корпус” распачынае серыю пазнавальных мерапрыемстваў “Службовы пропуск”, у межах якой цэнтральны уваход у культ. цэнтр ператворыцца ў службовы, праз які можна будзе трапіць на рэпетыцыю аркестра, чытку сцэнара акторамі тэатра, харэаграфічную рэпетыцыю і іншыя падзеі, на якіх мажліва паглыбіцца ў стварэнне прыўкраснага.

На першай імпрэзе такога фармату адбудзецца адкрытая рэпетыцыя піяніста Кірыла Кедука і скрыпача Паўла Бацяна з аркестрам. Наведвальнікі пабачаць працу знакамітых музыкаў знутры, пагутараць з імі ў нефармальнай атмасферы і нават змогуць апынуцца “ўнутры” аркестра падчас выканання твораў Фрэдэрыка Шапэна і Фелікса Мендэльсона.

Калі: 3 жніўня а 20.00

Дзе: дворык культ. цэнтра “Корпус” (Мінск, пр-т Машэрава 9, корпус 8)

Уваход вольны.

Дадатковая інфармацыя па тэлефоне +375 44 418 20 21