Патрапіць у “зялёную” сетку

Калі вы жадаеце рабіць важнае і карыснае, дапамагаць людзям і ахоўваць навакольнае асяроддзе, Школа экалагічнага юрыста запрашае на трэнінг, які адбудзецца 12-13 снежня.

Падчас практычных заняткаў удзельнікі змогуць знайсці адказы на пытанні:

  • з чаго складаецца прыродаахоўнае заканадаўства, хто за яго адказвае ў Беларусь;
  • это такое экалагічныя правы;
  • як можна дапамагчы людзям, якія жадаюць захаваць права на збалансаванае навакольнае асяроддзе;
  • як прымаюцца экалагічна значныя рашэнні, і як мы на іх можам паўплываць.

Да ўдзелу запрашаюцца:

  • юрысты будучыя і цяперашнія;
  • праваахоўнікі, неабыякавых да пытанняў экалогіі;
  • студэнты;
  • усе зацікаўленыя і зматываваныя разбірацца з экалагічнымі пытаннямі.

Таксама вы даведаецеся, что такое таварыства “Зялёная сетка”, грамадскія кампаніі “Зялёны дазор” і “Гарадскі Ляснічы”, чым яны займаюцца, як ахоўваюць прыроду, дапамагаюць грамадзянам і як можаце дапамагчы вы.

Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету.

Трэнінг адбудзецца ў Мінску. Больш падрабязную інфармацыю ўдзельнікі атрымаюць напярэдадні мерапрыемства.

Кантакты для інфармацыі: +37529 228 42 68 (Марына), greenbelarus@gmail.com.