Паваланцёрыць на вельмі цікавым форуме

9-10 снежня ў Мінску пройдзе беларуска-нямецкі форум Case Exchage Weekend. Паўдзельнічаць у яго падрыхтоўцы запрашаюць зацікаўленых валанцёраў.

На форуме прадстаўнікі нямецкіх і беларускіх НДА будуць абменьвацца лепшымі практыкамі ў галіне нефармальнай адукацыі, правоў чалавека, сацыяльнай інклюзіі, аховы навакольнага асяроддзя, культуры і рэгіянальнага супрацоўніцтва.

Каманда Human Constanta дапамагае арганізоўваць форум і запрашае валанцёраў, каб зрабіць яго яшчэ лепшым, больш зручным і зразумелым для гасцей.

Абавязкі валанцёраў:

  • рэгістрацыя ўдзельнікаў;
  • быць навігатарам для ўдзельнікўа па працы секцыяў;
  • тэхнічна дапамагаць у падрыхтоўцы стэндаў для выставы НДА, іншая тэхнічная дапамога;
  • весці пратаколы выступленняў;
  • фатаграфаваць;
  • нешта яшчэ 🙂

Усіх зацікаўленых просяць запошніць анкету да 5 снежня ўключна.

З пытаннямі можна звяртацца на е-адрас info@humanconstanta.by.