Паваланцёрыць у Жывой Бібліятэцы! Магчымасць яшчэ ёсць

Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі “Жывая Бібліятэка” шукае валанцёраў і валанцёрак у сваю каманду. Мэты цэнтру – прасоўванне прынцыпаў роўнасці, інклюзіі, недыскрымінацыі і талерантнасці. У гэтым і наступным годзе “Жывая Бібліятэка” плануе мноства разнастайных мерапрыемстваў і іншай дзейнасці, і таму запрашае зацікаўленых валанцёрскай працай.

Валанцёрскія задачы:

  • падрыхтоўка і правядзенне мерапрыемстваў;
  • падрыхтоўка і развіццё фармату “Жывая Бібліятэка”;
  • праца з тэмай інклюзіі і даступнасці;
  • праца з тэкстамі (напісанне, вычытка);
  • дызайн;
  • фота- і відэаздымка;
  • піяр дзейнасці і інш.

Як падацца

Запоўніць анкету па спасылцы. Дэдлайн – 10 лiпеня. Усе патэнцыйныя валанцёры і валанцёркі, якія цалкам запоўняць анкету, будуць запрошаны на азнаямленчы трэнінг 17 альбо 20 ліпеня (падрабязней у анкеце).

Калі засталіся пытанні, чытайце тут або пішыце на пошту human.library.belarus@gmail.com.