Павалантэр на нямецкім тэлебачанні!

231

Веццін-ТБ шукае валанцёраў, якія будуць дапамагаць рабіць дакументальныя фільмы і відэа-ролікі для навінаў на мясцовым тэлебачанні.

Дзе: Веццін, Нямеччына.

Калі: 1 траўня 2020 – 30 красавіка 2021

Дзеля чаго ўдзельнічаць у гэтым праекце:

  • навучыцца працаваць з камерай, мантаваць матэрыял, апрацоўваць відэа і дадаваць эфекты, а таксама браць інтэрв’ю;
  • пазнаёміцца з людзьмі самых розных прафесій: ад мастакоў і мастацтвазнаўцаў да работнікаў мясцовых ворганаў кіравання і вядомых футбалістаў;
  • навучыцца працаваць з людзьмі рознага ўзросту;
  • атрымаць шанец рэалізаваць свой асабісты праект па тэме, звязанай з Еўразвязам.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • узрост – ад 17 да 30 гадоў;
  • моцная заматываванасць працаваць у сферы тэлебачання, прадукцыі фільмаў і медыя-адукацыі;
  • уменне працаваць у камандзе, з дзецьмі і моладдзю;
  • добрае валоданне нямецкай мовай.

Перавага будзе аддавацца кандыдатам:

  • з невялікіх гарадоў і сельскай мясцовасці
  • мігрантам
  • моладзі, якая знаходзяцца ў цяжкім эканамічным становішчы

Умовы:

  • Пражыванне: 2 валанцёры будуць жыць у цалкам абсталяванай кватэры, кожны/ая ў сваім пакоі, у вельмі прыгожым раёне студэнцкага горада Халле;
  • Праца: працаваць валанцёры будуць збольшага ў Вецціне і Халле. Залежна ад праектаў WTV і сваіх асабістых медыя-праектаў валанцёры могуць наведаць і іншыя гарады Нямеччыны.
  • Фінансы: выдаткі на пражыванне, транспарт і харчаванне валанцёраў пакрываюцца праектам.

Праект ладзіцца ГА “Цэнтр “Трэці сектар” разам з  WTV – Der Offene Kanal aus Wettin e.V. у межах адной з акцый праграмы Еўразвяза “Эразмус плюс” – European Solidarity Corps (ESC).

Заяўка: Кандыдаты павінны падаць заяўку на праект тут, папярэдне зарэгістраваўшыся на платформе. Адбор будзе праводзіцца непасрэдна прымаючай арганізацыяй у Вецціне.

Дэдлайн падачы заявак  – 20 жніўня 2019.

Чытаць уражанні валанцёрак, якія ўдзельнічалі ў праекце ў мінулых гадах, можна тут і тут.