Павучыцеся ў Эстонскай бізнэс-школе. Са стыпендыяй

Эстонская бізнэс-школа запрашае на вучобу матываваных замежных студэнтаў.

Лакацыя – Талін, Эстонія.

Да ўдзелу запрашаюцца студэнты, якія плануюць вучыцца ў бакалаўрыяце.

Стыпендыі даступныя ў наступных галінах:

  • Міжнароднае бізнэс-адміністраванне;
  • Бізнэс-адміністраванне і мовы.

Місія Эстонскай бізнэс-школы (EBS High School) заключаецца ў тым, каб прадставіць бізнэс-адукацыю для прадпрымальнай моладзі ў міжнародным асяроддзі. Выпускнікі EBS ведаюць, што такое свабода, адказнасць, і з’яўляюцца творчымі прадпрымальнікамі.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • добрыя акадэмічныя поспехі;
  • высокая матываванасць;
  • добры узровень ангельскай мовы, падцверджаны сертыфікатам.

Неабходныя дакументы:

  • запоўненая заяўка;
  • CV;
  • школьны атэстат з адзнакамі + пераклад на ангельскую;
  • матывацыйны ліст;
  • копія пашпарта;
  • фотаздымак;
  • моўны сертыфікат.

Фінансавыя ўмовы

Паспяховыя студэнты могуць атрымаць зніжкі ў 50%, 30%, 20% на кошт навучання і стыпендыю EUR350 на месяц.

Дэдлайн падачы заяўкі на 2017-2018 навучальны год – 10 красавіка.

Больш дэталей – па спасылцы.