Паўгады з уласным праектам у Харватыі

Iнстытут палiтычнай экологii запрашае кандытатаў на сваю стыпендыяльную праграму, якая мае на мэце падтрымку даследванняў i абарону працы маладых даследчыкаў, якiя дэманструюць выключную кампетэнцыю i матывацыю ў пераадоленнi сучасных сацыяльных, палiтычных i экалагiчных выпрабаванняў.

Стыпендыi прапануюцца для студэнтаў усiх акадэмiчных дысцыплiн. Тым не менш, праектныя прапановы павiнны суадносiцца з прыярытнымі напрамкамі IPE на 2016 год:

  • дэгрэс (degrowth);
  • parcipatory and commons based governance;
  • TTIP.

Стыпендыяты цягам шасці месяцаў будуць працаваць над уласным даследваннем у IPE (Заграб, Харватыя). Старт праграмы – 4 красавiка 2016 г.

Патрабаваннi

Стыпендыя прапануецца кандыдатам з любой краіны. Кандыдаты павiнны вучыцца на другой ступені (магiстр альбо эквiвалент) i мець высoкую кампетэнцыю ў пiсьмовай i вуснай ангельскай мове.

Фінансавыя ўмовы

Студэнты атрымаюць стыпендыю памерам 800 еўра на пакрыццё выдаткаў на жыллё, харчаванне, транспарт, медыцынскае страхаванне i iнш.

Як падацца

Заяўкi, падрыхтаваныя на ангельскай мове, дасылаюцца праз e-пошту на адрас fellowship@ipe.hr i пазначаюцца прозвiшчам кандыдата i выразам «Junior Fellowship Application».

Неабходныя дакументы:

  • прапанова даследчага праекту;
  • CV;
  • спiс публiкацый (акадэмiчных i/альбо па тэматыцы сацыяльнай дзейнасцi);
  • рэкамендацыйныя лiсты (2);
  • кантакты (тэлефон, skype).

Дадатковую iнфармацыю можна пачытаць тут.

Дэдлайн – 5 лютага 2016 г.