Паехаць у Азербайджан і пабудаваць дыялог. Міжкультурны
- 26.07.2016
- Іншае

- моладзь ад 18 да 30 гадоў
- Азербайджан
- 26-30 жніўня 2016
- ангельская
- 31.07.2016
- gswyouth.org
Great Silk Way International Youth Union запрашае моладзь з усяго свету на міжнародны моладзевы кэмп.
Перыяд — 26-30 жніўня 2016 года. Лакацыя — Баку, Азербайджан.
Мэта сёлетняга кэмпу — стварыць пляцоўку для сустрэчы моладзі з розных куткоў свету, каб абмеркаваць і падзяліцца сваімі ідэямі наконт вырашэння праблем, датычных міжкультурнага дыялогу і мультыкультуралізму.
Кэмп прадставіць магчымасць атрымаць міжкультурны досвед падчас сумеснага пражывання ў маляўнічым месцы.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- узрост — ад 18 да 30 гадоў;
- быць здольным працаваць на ангельскай мове;
- быць заангажаваным у моладзевы праект у сваёй краіне і жадаць рэалізаваць свае ініцыятывы для міжкультурнага дыялогу;
- мець зацікаўленасць у пабудове супольнай працы, якая будзе працягвацца і пасля сканчэння праекту;
- мець магчымасць удзельнічаць на працягу ўсяго праекту.
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары цалкам забяспечваюць пражванне, харчаванне ўдзельнікаў і трансфер. Удзельнікам неабходна аплаціць толькі іх падарожжа ў Баку.
Як падацца
Каб падаць заяўку, небаходна запоўніць аплікацыйную форму і даслаць яе разам з CV на е-адрас greatsilkway.youth@gmail.com.
Спампаваць заяўку можна тут.
Дэдлайн — 31 ліпеня 2016 года.