«Пазакласная гадзiна»

Шмат хто з сяброў каманды Adukacyja.info атрымлівае якасную фармальную і нефармальную адукацыю па розных спецыяльнасцях, у розных кутках Зямлі, а таксама з выкарыстаннем самых разнастаўных фарматаў, у тым ліку і анлайн. Частка з нас – эксперты ў сферы адукацыі, што маюць досвед у пабудаванні адукацыйнага працэса, другая частка – апантаныя і неабыякавыя выпускнікі, якія хоць і не ведаюць пра таксаномію Блюма і фармулёўку адукацыйных мэтаў, але хочуць дзяліцца сваімі ведамі з беларускімі школьнікамі і студэнтамі, а таксама іншымі зацікаўленымі мэтавымі групамі, напрыклад, валанцёрамі НДА. Запрашаем настаўнікаў, выкладчыкаў і адукатараў да супрацы!

Што мы прапаноўваем? 

Праводзiць пазакласную гадзiну ў зацікаўленых навучальных установах і арганізацыях трэцяга сектара.

Валанцёр разам з выкладчыкам праводзяць адукацыйныя сустрэчы праз адну з анлайн-платформаў (ZOOM, navek soft, google Classroom ці інш.), напрыклад анлайн-клуб па ангельскай ці нямецкай мовах,  таксама сустрэчы па тэмах школьнай праграмы (факультатывы), а дадаткам – матывацыйныя сустрэчы, дзе выпускнiкi дзеляцца досведам пра сваё навучанне, для навычэнцаў старэйшых класаў школы можам распавядаць пра прафесійныя сферы, напрыклад «Як працаваць у маркетынгу», «Праектны менеджмент – што гэта такое», «Навука – што адбываецца у свеце science» – будзем  з выкладчыкамi разам абмеркаваць тэму, што актуальна. 

Гэтая праграма для мяне, калі я:

  • Адукатар*ка. Працую з вучнямі, студэнтамі, альбо ў любой іншай арганізацыі ў нефармальнай адукацыі. Вы можаце запрасіць кагосьці з ментараў да сябе на ўрок у якасці госця, эксперта. Апішыце тут сваю задуму, канкрэтную альбо пакуль не да канца сфармуляваную. Каардынатаркі праекта выйдуць з вамі на сувязь, каб дапамагчы з пошукам экспертаў сярод нашага клуба выпускнікоў, а таксама, калі патрэбна, з дапрацоўкай ідэі і дапамогай з тэхнічным бокам пытання. 
  • Alumni, эксперт*ка, хачу стаць ментарам, ментаркай і падзяліцца сваім досведам з беларускімі маладымі разумочкамі. Для гэтага неабходна зарэгістравацца і апісаць, якім досведам хочаце і можаце дзяліцца.

Далучыцца ў якасці ментара/ментаркі можна:

  • Праз гэтую форму. У такім выпадку першапачатковая камунікацыя будзе адбывацца праз каманду праекта (adukacyja@gmail.com), Вашыя дадзеныя будуць дасяжнымі толькі нам і мы будзем звязваць вас з зацікаўленымі адукатарамі

і/ці

  • Праз функцыю Ментарства ў facebook-суполцы Adukacyja.info. Цісніце на “Become a Mentor” і на любой мове раскажыце, напрыклад, з якой Вы прафесійнай сферы, дзе атрымлівалі адукацыю, чым цікавіцеся, каму і чым можаце і хочаце дапамагчы. Вашыя дадзеныя будуць бачнымі ўсім удзельнікам суполкі, і Вы пры жаданні можаце пакінуць іх і пасля заканчэння праекта. Нам хочацца верыць, што ментарства можа стаць добрай звычкай, а не аднаразовай экстранай мерай. 

Што атрымаюць удзельнікі праекта?

Адукатары: кантакты са спецыялiстамi з розных сфер навукi, натхненне, магчымасць развiваць кампетэнцыi ў анлайн навучаннi, новы погляд на заняткi, iнфармацыю пра розныя праграмы для навучання.

Навучэнцы: сустрэчы з выпускнiкамi – шмат для каго гэта будзе цалкам новы досвед адукацыі з творчым падыходам, практыкі замежнай мовы, навучання разам, магчымасці даведацца пра розныя перспектывы будучай прафесіі. Праз жывыя размовы яны змогуць атрымаць новую матывацыю для паглыблена вывучэння пэўнай тэмы, матывацыю для далейшай адукацыі, iнфармацыю пра розныя стыпендыяльныя праграмы.

Ментары: досвед-досвед-досвед. І бліскучыя вочы зацікаўленай беларускай моладзі! 

Валанцёры ў праекце «Пазакласная гадзiна» 

Мы беларускія выпускнікi стыпендыяльных праграм Шведскага інстытута (Swedish Institute), выпускнiкi праграм Велiкабрытанii (Cheevening) і праграм ЕС (Erasmus Plus, OESS, ESSYB), праграм Нямеччыны (DAAD), валанцёры adukacyja.info, маладыя еўрапейскiя амбасадары (суполка моладзi 18-25 год, хто падтрымлiвае моладзевыя, адукацыйныя праекты), зацікаўленыя дапамагчы адаптавацца на анлайн навучання.

Кантакты 

Па агульных пытаннях і прапановах пішыце камандзе праекта на adukacyja@gmail.com 

Звязацца з каардынатаркай праекта Ганнай можна праз hanna.radzko@gmail.com