Пазмагацца з пракрастынацыяй і знайсці працу: навучальныя курсы

Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч запускае да пачатку вучэбнага году 6 бясплатных анлайн-курсаў для студэнтаў.

Навучальныя матэрыялы распрацаваны ў межах “Тыдня асабістай эфектыўнасці” у лютым 2018 года. Кожны курс – аўтарская распрацоўка вопытнага трэнера, якая аформлена самімі ўдзельнікамі. Трэнінгі не абмежаваны кваліфікацыйнымі рамкамі і разлічаны на кожнага, хто жадае пашырыць свой кругагляд.

Курсы, якія даступныя зараз:

  • Майстэрства публічных выступаў;
  • Тайм-менеджмент;
  • Падарожжа крок за крокам;
  • Як дасягнуць мэты; 
  • Як студэнту знайсці працу:
  • Што такое НДА. 

Каб прыняць удзел у курсах, трэба прайсці па спасылцы і абраць патрэбны курс. Першыя 10 чалавек якія прайшлі адзін з курсаў, атрымаюць друкаваную версію ўсіх 6 курсаў. Для гэтага неабходна даслаць у асабістыя паведамленні сертыфікат аб вывучэнні любога курса.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.