Пазмагацца з тытунем на радзіме Дракулы

6-12 ліпеня 2016 года ў Румыніі адбудзецца летнік для моладзі, якая цікавіцца тэмай барацьбы з курэннем, у прыватнасці тытунеспажыванне сярод падлеткаў.

Сустрэча адбудзецца ў межах праекту “The Filter Europe”, які фінансуецца праграмай Эразмус+.

Лакацыя – горад Прэдзял, Румынія.

У сустрэчы ад фундацыі “Добрая воля” возьмуць удзел па 12 чалавек з Аўстрыі, Румыніі, Гішпаніі, Беларусі і Уэльса.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • узрост: 16-25 гадоў (прыярытэт для ўзросту 16-21);
  • наяўнасць шэнгенскай візы (мінімум 2-разовага ўезду тыпу D. Румынія не належыць да шэнгенскай зонай, але пры наяўнасці шэнгенскай візы (мінімум 2-разовай) можна знаходзіцца там да 90 дзён) ці самастойнае афармленне візы;
  • валоданне ангельскай мовай на ўзроўні, які дазволіць падтрымаць гаворку.

Фінансавыя ўмовы

Рэгістрацыйны ўнёсак складае 40 еўра. Пакрываюцца фінансавыя выдаткі на праезд, харчаванне і пражыванне ў гатэлі.

Усім ахвотным далучыцца да сустрэчы неабходна да 15 красавіка даслаць на адрас prygne4any@gmail.com ліст з наступнай інфармацыяй:

  • імя, прозвішча;
  • узрост (дата нараджэння);
  • род дзейнасці (навучальная ўстанова);
  • кароткае апісанне, чаму жадаеце ўзяць удзел;
  • тэлефон і горад пражывання;
  • ці патрэбная віза.

У тэме ліста пазначце, калі ласка, “Румынія: фільтар Еўропы”. Арганізатары звяжуцца з абранымі асобамі.

Дэдлайн – 15 красавіка.