Пазмагаемся супраць тытуню ў Вене

24 лютага – 1 сакавіка 2016 года ў Вене адбудзецца сустрэча валанцёраў, якія цікавяцца тэмай барацьбы з курэннем, у прыватнасці тытунеспажываннем сярод падлеткаў.

У сустрэчы возьмуць удзел па 10 чалавек з Беларусі, Аўстрыі, Румыніі, Гішпаніі і 12 чалавек з Уэльса.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • узрост – 15-30 гадоў;
  • наяўнасць шэнгенскай візы (пры жаданні самастойна аформіць за свой кошт арганізатары дапамогуць);
  • рэгістрацыйны ўнёсак 40 еўра;
  • валоданне ангельскай мовай на ўзроўні разумення.

Усе, хто жадае ўзяць удзел, мусяць да 22 снежня даслаць на адрас prygne4any0@gmail.com ліст з наступнай інфармацыяй:

  • імя, прозвішча;
  • узрост;
  • род дзейнасці (навучальная ўстанова);
  • кароткае апісанне, чаму жадаеце паехаць;
  • тэлефон і горад пражывання;
  • ці патрэбна віза.

У тэме ліста пазначце “Аўстрыя”. Адказ са станоўчым рашэннем будзе дасланы напачатку студзеня.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары кампенсуюць выдаткі на праезд, харчаванне і пражыванне ў гатэлі.