Пазнавальная канферэнцыя ад ЕГУ

  • 31.01.2017

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт запрашае студэнтаў бакалаўрскіх і магістарскіх праграм да ўдзелу ў міжнароднай канферэцыі «Еўропа — 2017. Ад друкаванага слова да ведаў: лакальныя традыцыі і глабальны падыход».

Калі: 6-7 траўня 2017 года.
Дзе: Вільня: ЛІтва.

Секцыі:

  • Ліберальная адукацыя: традыцыі і патрэбы 21 стагоддзя;
  • Генеалогія карыстальніка: ад рукапіснага тэксту да дызайну ў «лічбе»;
  • Тапаграфія і рэвалюцыя: тэхна-культурная логіка сацыяльных трансфармацый;
  • Праблемы станаўлення міжнароднага і еўрапейскага правапарадку;
  • Гендарны паварот у сацыяльнай навуцы;
  • Новыя тэхналогіі ў публічнай палітыцы і дзяржкіраванні;
  • Гуманітраныя праблемы сучаснай медыцыны;
  • Дыгіталізаваныя: суб’ектыўнасць, веды і сацыяльнасць ў лічбавую эпоху;
  • Даследаванні спадчыны;
  • Глакалізацыя ў турызме: уплыў глобальных тэндэнцый на лакальныя практыкі;
  • Technology and the City
  • Post-Migrant Cities: Lessons From the Urban Age.

Працоўныя мовы — руская, беларуская, ангельская.

Таксама з 2 па 5 траўня плануецца правядзення мерапрыемстваў у межах праграмы перад канферэнцыяй, якая будзе ўключаць варкшопы, лекцыі, круглыя сталы, прэзентацыі, трэнінгі, кінапрагляды плюс культурную праграму.

Падаць заяўку можна па спасылцы — неабходна прапанаваць тэзісы дакладу (3-6 тысяч знакаў).

Дэдлайн — 25 лютага (калі неабходна віза), 25 сакавіка (калі не).

Кантактны емэйл — studentconference@ehu.lt.

 

Глядзіце таксама: