PhD і магістратарскія стыпендыі ў Кебрыджы

Замежным студэнтам розных спецыяльнасцей паслядыпломнай адукацыі прапануюць стыпендыю “Gates Cambridge Scholarship” – пакрыццё выдаткаў на навучанне ў Кембрыджы.

Калі: пачынаючы з 2018 года.
Дзе: Кембрыдж, Вялікабрытанія.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • з’яўляцца грамадзянінам любой краіны акрамя Вялікабрытаніі;
  • падаць заяўку на адну з наступных вочных full-time праграм паслядыпломнай адукацыі ў Кембрыджы:
    • PhD (тры гады, даследчыя праграмы);
    • MSc альбо MLitt (два гады, даследчыя праграмы);
    • аднагадовы курс паслядыпломнай адукацыі (напрыклад, MPhil, LLM, MASt, Diploma, MBA, інш.).

Як падацца

Аплікантам спачатку трэба падаць заяўку на адпаведны курс і на стыпендыю праз University’s Graduate Applicant Portal. Спіс дакументаў на праграму залежыць ад абранага курса.

Анлайн-фармуляр заяўкі ўключае спецыяльную секцыю Gates Cambridge, да якой трэба далучыць наступную інфармацыю:

  • абгрунтаванне таго, чаму кандыдат падыходзіць на стыпендыю (3000 сімвалаў / 500 слоў);
  • неакадэмічную рэкамендацыя, якая пацвердзіць падыходжанне на стыпендыю;
  • CV;
  • для PhD – прапанова даследавання (у выпадку, калі яе папярэдне не далучалі да заяўкі на курс).

Фінансавыя ўмовы

Стыпендыя пакрывае выдаткі на навучанне і пражыванне, а таксама ўключае трэвэл-грант і пакрыццё візавых выдаткаў.

Дэдлайн залежыць ад праграмы – альбо 6 снежня 2017 года, альбо 4 студзеня 2018 года.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.