PhD ў галіне штучнага інтэлекту ці аўтаматычнага кантролю ў Тайвані

Nordling Lab ў National Cheng Kung University (NCKU) шукае пяць аспірантаў (PhD) у галіне штучнага інтэлекту (AІ) і аўтаматычнага кіравання. Група робіць патэнцыйна выратавальнае міждысцыплінарнае даследаванне, якое ўключае ў сябе асноўныя кампетэнцыі ў галіне навукі дадзеных і матэматычнага мадэлявання біялагічных і кібер-фізічных сістэм. Нядаўна даследнікі атрымалі вялікі 4-гадовы грант для вывучэння чалавечага навучання і кагнітыўнага развіцця ў мэтах распрацоўкі новых метадаў навучання для штучных нейронных сетак і ранняга выяўлення хваробы Альцгеймера У цяперашні час яны будуюць разумныя цацкі, якія змяшчаюць датчыкі і выканаўчыя механізмы, што дазваляюць запісваць дадзеныя пра тое, як дзеці ўзаемадзейнічаюць з цацкай і, такім чынам, вывучаць развіццё сэнсаматорнай функцыі.

Для каго?

Вітаюцца заяўкі ад тых, хто мае ступень магістра ў сферы STEM, напрыклад, навука, тэхналогіі, інжынерыя, эканоміка і матэматыка, зацікаўленых ў Deep Learning. Пройдзеныя сертыфікаваныя курсы па штучным інтэлекце, машынным навучанні, кампутарных навуках, аўтаматычным кантролі, сістэмнай ідэнтыфікацыі, апрацоўцы сігналаў, статыстыцы або алгебры будуць карыснымі. Патрабуецца вопыт выкарыстання навуковых моваў праграмавання, у прыватнасці Python або Matlab, веданне C/C ++ будзе бонусам.

Умовы

Для пакрыцця ўсіх выдаткаў на пражыванне прадастаўляецца бясплатнае навучанне, стыпендыя, і занятасць на няпоўны працоўны дзень у якасці навуковага супрацоўніка. Гэта выдатная магчымасць засяродзіцца на 1-2 тэмам ад 3 да 7 гадоў, вучыцца і практыкаваць даследаванні, і стаць экспертам у сяброўскім і інклюзіўным асяроддзі. Пасля заканчэння, вы можаце далучыцца да стартапу, які каманда плануе фінансаваць ў 2022 годзе.

Заяўка

Каб падаць заяўку, калі ласка, адпраўце:

  1. цяперашняе рэзюмэ, у тым ліку кароткую біяграфію і спасылку на свой профіль у GitHub/Bitbucket,
  2. адзін рэкамендацыйны ліст,
  3. самы нядаўні транскрыпт у адным PDF-файле на электронную пошту assistant@nordlinglab.org да 10 кастрычніка 2018.

Акрамя таго, неабходна падаць заяву аб прыёме ў дактарантуру ў галіне машынабудавання ў NCKU да 10 кастрычніка па спасылцы.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.