Пісьменніцкі рэтрыт. Хто хоча паехаць?

Iceland Writers Retreat шукае таленты – пісьменнікаў альбо тых, хто сур’ёзна займаецца пісьменніцкім рамяством.

Калі: красавік 2020 года.
Дзе: Рэйк’явік, Ісландыя.

У дадатак да агульнага набору канкурсантаў/к, які ў цяперашні час адкрыты для ўсіх, арганізатары прапануюць стыпендыі для тых, хто мае патрэбу ў фінансах

Удзельнікі/цы могуць падаць заяўку на поўнае або частковае фінансаванне. Поўнае фінансаванне пакрывае рэгістрацыйны ўнёсак на аднаго ўдзельніка/цу, пражыванне на працягу чатырох начэй у гатэлі Retreat (гатэль Radisson SAS Saga) і пералёты туды і назад у Ісландыю.

Частковае фінансаванне пакрывае толькі рэгістрацыйны ўнёсак, а таксама пражыванне і пералёт у абодва бакі.

Патрабаванні:

  • узрост – ад 18 гадоў на момант рэтрыту;
  • адсутнасць фінансавых сродкаў для ўдзелу ў канферэнцыі без гэтай стыпендыі;
  • кандыдаты/кі не абавязкова павінны быць прафесійнымі пісьменнікамі/цамі, але павінны сур’ёзна ставіцца да рамяства і цікавіцца развіццём сваіх навыкаў і кантактаў.

Падаць заяўку можна тут.

Дэдлайн – 31 кастрычніка 2019 года.