План на лета: выправіцца ў zero waste экспедыцыю

Цэнтр эколагічных рашэняў шукае валанцёраў – фатографаў і сацыёлагаў (інтэрв’юераў) для удзелу ў даследвальніцкай эколага-культурніцкай экспедацыі па малых гарадах Віцебскай вобласці.

Які фармат экспедыцыі?

На экспедыцыі каманда будзе ездзіць па невялічкіх гарадах і размаўляць з мясцовымі жыхарамі, збіраючы інфармацыю пра тое, які практыкі спажывання і абыходжання з адходамі ёсць у Беларусі. Гэтыя даследаванні Цэнтр экалагічных рашэнняў будзе выкарыстоўваць у сваёй працы па прасоўванні zero waste прынцыпаў.

Каго чакаюць у экспедыцыі?

  • Тых, хто гатовы на 3-4 дні паехаць “у поле” і падзяляе экалагічныя каштоўнасці.
  • Сацыёлагаў. Вітаецца мінімальны сацыялагічны досвед і навыкі правядзення глубінных інтэрв’ю, гатоўнасць камунікаваць з незнаёмымі людзьмі і аналізаваць інфармацыю, выдзяляць заканамернасці.
  • Фатографаў. Неабходна ўменне рабіць дакументальныя здымкі, пажадана мець сваю тэхніку (дастаткова напаўпрафесійнага фотаапарата)

 

Прапановы арганізатараў:

  • магчымасць папрацаваць у экалагічна сяброўскай камандзе і даведацца яшчэ больш пра eco friendly lifestyle
  • шанец прайсці нясумную практыку (афіцыйнае афармленне для універсітэта) альбо стажыроўку
  • атрымаць рэкамендацыю, характарыстыку для будучага працадаўцы

Умовы: Валанцёры не атрымліваюць матэрыяльнай узнагароды. Арганізатары пакрываюць выдаткі на пражыванне, праезд і харчаванне.

Экспедыцыі запланаваныя на канец чэрвеня-пачатак ліпеня 2018

Каб трапіць у экспедыцыю, неабходна запоўніць анкету да 3 чэрвеня 2018 года.

Калі ў вас засталіся пытанні, лістуйце на пошту greenmap@ecoidea.by.