Планы на лета: экалагічны праект у Партугаліі

Некамерцыйны праект “EcoAlgarve” кожны год шукае ўдзельнікаў, якія жадаюць паспрыяць паляпшэнню экалагічнай сітуацыі ў Алгарве – папулярным курортным рэгіёне Партугаліі – і стварыць экапасяленне для турыстаў.

Праект шукае зацікаўленых удзельнікаў, якія могуць быць:

  • каардынатарымі праграм: кіраванне групамі ў розных сфераў дзейнасці, справаздачы;
  • спецыялістамі па маркетынгу і связях з грамадскасцю;
  • будаўнікамі і інжынерамі;
  • спецыялістамі па ландшафтным дызайне;
  • тымі, хто зможа дапамагаць з дробнымі і нескладанымі справамі ад кіраўніцтва.

Асноўныя патрабаванні:

  • узрост – ад 18 гадоў;
  • упэўнена валодаць ангельскай мовай;
  • мeць мінімальны досвед працы.

Мінімальны тэрмін праграмы – 3 месяцы. Валанцёры працуюць з панядзелка па пятніцу з 8:30 да 17:30 з перепынкам на абед. На выходных арганізатары ладзяць паездкі па Партугаліі.

Фінансавыя ўмовы

Валанцёрам выдаюцца грошы на кішэнныя выдаткі, а таксама аплочваецца праезд.

Падаць заяўку можна наступным чынам: спампаваць аплікацыю і даслаць яе на е-адрас admin@ecoalgarve.com.