Польшча запрашае ў Гданьск – на Дзень свабоднага гораду

Лакальная група Гданьск шчыра запрашае на чарговыя Дні Гарадоў.

Калі: 9 – 12 сакавіка 2017 года.
Дзе: Гданьск, Польшча.

Сёлетні лозунг падзеі – “Гданьск – горад свабоды”. Чаму? Таму што гэта гістарычнае пераломнае месца, у якім нарадзілася сапраўдная свабода Польшчы.

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе, хто цікавіцца гісторыяй Польшчы і яе сувязямі з краінамі-суседкамі.

У праграме арганізатары прадбачылі шмат забавак, да прыкладу, наведванне Еўрапейскага цэнтра салідарнасці, гарадскую гульню і шмат іншага.

Запрашаюцца як былыя выпускнікі праграмы GFPS, так і проста зацікаўленыя.

Фінансавыя ўмовы

Унёсак за ўдзел складае:

  • для чальцоў GFPS-Polska – 45 PLN;
  • для чальцоў GFPS e.V. i GFPS CZ. – 60 PLN;
  • для ўсіх астатніх – 70 PLN.

Падаць заяўку на ўдзел можна па спасылцы.

Больш падрабязнасцей – тут ці е-адрасе maria.kolb@gfps.pl.