Пошук новых шляхоў мыслення: трэнінг у Арменіі

New Faces тэрмінова шукае двух чалавек на трэнінгавы курс “Transcending the reality and progress“.

Калі: 1-10 чэрвеня 2017 года.
Дзе: Aghervan, Арменія.

Трэнінг скіраваны на развіццё новых шляхоў мыслення і ўсведамлення, як кожны з нас можа быць карысным свету, які пазітыўны ўплыў мы маем на іншых, як думаць у глабальным кантэксце і выкарыстоўваць сацыяльнае прадпрымальніцтва як інструмент для пазітыўных сацыяльных трансфармацый.

Працоўная мова трэнінгу – ангельская.

Трэнінг стане платформай для глыбокага аналізу і рэфлексій наконт сучасных магчымасцей і выклікаў ў галіне сацыяльнага прадпрымальніцтва, дасць магчымасць атрымаць практычныя веды пра тое, як развіваць і рэалізаваць сацыяльныя праекты, і шмат іншага.

Фінансавыя ўмовы

Выдаткі на пражыванне і харчаванне цалкам пакрываюцца арганізатарамі, выдаткі на праезд – у памеры 275 еўра. Таксама, каб паўдзельнічаць, будзе неабходна заплаціць ўнёсак у арганізацыю New Faces.

Падаць заяўку можна па спасылцы.

Дэдлайн – 11 красавіка 2017 года.