Пошук залатой сярэдзіны: міжнародны форум у Фларэнцыі

Міжнародны форум “Крос-культура: пошук залатой сярэдзіны” запрашае ў Фларэнцыю.

Форум адбудзецца 10-15 снежня 2015 года. Ён абмяркуе і вызначыць адзіную міжкультурную канцэпцыю ўзаемадзеяння людзей розных культур падчас глабалізацыі.

Да ўдзелу запрашаюцца педагогі і студэнты, эксперты, навукоўцы, дыпламаты, прадстаўнікі СМІ і недзяржаўных арганізацый, артысты з Беларусі, Італіі, Расіі, Казахстана, Украіны ды іншых краін.

Працоўныя мовы Форуму – руская і ангельская.

Каб стаць удзельнікам, неабходна запоўніць электронную анкету па адной са спасылак:

Дэдлайн – 25 кастрычніка.

З абранымі ўдзельнікамі звяжуцца да 30 кастрычніка і накіруюць ім афіцыныя запрашэнні.

З усімі пытаннямі, звязанымі з удзелам у Форуме, можна звяртацца па адрасе c-c.forum@yandex.ru альбо тэлефоне +375 29 937 92 36.

Падрабязнасці тут.

Паводле by.odb-office.eu