Поўныя стыпендыі на навучанне ў Вялікабрытаніі
- 25.01.2018
- Стыпендыі

529
- бакалаўры, выпускнікі вну, даследчыкі, магістранты, магістры
- Вялікабрытанія
- пачынаючы з 2018 года
- ангельская
- 15.02.2018
- mgmt.ucl.ac.uk
UCL School of Management, Вялікабрытанія, прапануе поўныя стыпендыі на навучанне па чытырох- і пяцігадовых праграмах MRes/ Ph.D.
Калі: пачынаючы з верасня 2018 года.
Дзе: Лондан, Вялікабрытанія.
UCL School of Management – гэта бізнес-школа, якая належыць да University College London.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- мінімум ступень бакалаўра (розныя спецыяльнасці: машынабудаванне, эканоміка, бізнес, матэматыка, статыстыка, псіхалогія, сацыялогія і г.д.);
- выдатныя акадэмічныя поспехі, якія будуць пацверджаны транскрыптам;
- матывацая, якая будзе пацверджана матывацыйным лістом;
- GMAT альбо GRE тэст;
- валоданне ангельскай мовай.
Фінансавыя ўмовы
Універсітэт прапануе поўную стыпендыю, якая ўключае пакрыццё выдаткаў на навучанне, а таксама стыпендыю ў памеры GBP 16, 296 – GBP 18,500 штогод.
Неабходныя дакументы:
- анлайн-заяўка;
- CV;
- транскрыпт і дыплом;
- матывацыйны ліст альбо прапанова даследавання – 2-3 старонкі, якія будуць уключаць:
- зацікаўленасць у адной з даследчых груп (Organisations & Innovation, Strategy & Entrepreneurship альбо Analytics & Operations);
- ідэі даследаванняў;
- спіс даследчыкаў універсітэта, з якімі кандыдат жадае працаваць;
- матывацыя да атрымання Ph.D;
- GRE/GMAT;
- IELTS/TOEFL.
Дэдлайн падачы заяўкі – 15 лютага 2018 года.
Больш падрабязнасцей на сайце.
Глядзіце таксама: