Поўныя стыпендыі на вучобу ў Японіі

Выпускнікам бакалаўрыяту прапануюцца поўныя стыпендыі на вучобу ў адным з шасці японскіх універсітэтаў.

Калі: 2019-2022.
Дзе: Японія.

Універсітэты, якія ўдзельнічаюць у стыпендыяльнай праграме:

  • University of Tokyo;
  • Kyoto University;
  • Ochanomizu University;
  • Wazeda University;
  • Kagawa Nutrition University;
  • Ajimoto Group.

Стыпендыя можа быць двух тыпаў:

  • даследчая праграма + магістратура = тры гады навучання (не патрабуе ведання японскай мовы);
  • магістратура – два гады навучання.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • быць студэнтам чацвёртага, пятага альбо шостага курсу;
  • мець дыплом бакалаўра альбо атрымаць яго ў 2019-м годзе;
  • валоданне ангельскай мовай.

Неабходныя дакументы:

  • запоўненая заяўка;
  • план даследавання;
  • план студэнцкага жыцця ў Японіі;
  • дыплом;
  • выпіска з адзнакамі;
  • рэкамендацыі;
  • сертыфікат, які падцвярджае валоданне японскай мовай;
  • кантактная інфармацыя;
  • вынікі экзамену па ангельскай мове TOEFL;
  • медагляд.

Фінансавыя ўмовы

Стыпендыяты будуць атрымліваць 150 тысяч йен на месяц (цягам аднаго году даследаванняў), 180 тысяч йен на месяц – подчас навучання ў магістратуры. Таксама стыпендыя пакрывае кошт навучання, іспытаў, рэгістрацыйнага ўнёску і авіяпералёту ў адзін бок – у Японію.

Больш падрабязнасцей можна знайсці па спасылцы.

Дэдлайн – 4 сакавіка 2019 года.