Пра адукацыйныя магчымасці і не толькі. Лекцыя ў Комнаце 3/0/2

“Як вучыцца і вандраваць па свеце бясплатна” – новую порцыю ведаў пра адукацыйныя магчымасці можна атрымаць падчас публічнай лекцыі.

Калі: 17 студзеня 2018 года а 19:00.
Дзе: Комната 302, вуліца Леніна, 50, Мінск.

Удзельнікі і фіналісты міжнародных стажыровак і праграм абмену распавядуць, як паехаць вучыцца ці валанцёрыць у Еўропу і Амерыку, а таксама падзеляцца асабістым досведам падачы заявак і праходжання сумоўяў.

Усе прысутныя змогуць задаць любыя пытанні і пагутарыць са спікерамі пасля мерапрыемства.

Для ўдзелу неабходна запоўніць заяўку.