Пра хімію ў побыце і шмат іншае: цыкл нясумных лекцый

Культурны цэнтр КОРПУС зноў запускае ў эфір цыкл нясумных лекцый.

Калі: кожны панядзелак, 20:00.
Дзе: праспект Машэрава, 9/8, Мінск.

Расклад лекцый:

  • 13 лістапада – “Асновы кагнітыўнага аналізу” ад Кацярыны Карповіч (акрэдытаваны тэрапеўт, які аналізуе ўзаемасувязь мозгу і нашых паводзінаў);
  • 20 лістапада – “Курилка Гутенберга” ў межах “КОРПУС говорит”:
    – “Хімія ў побыце” ад Уладзіслава Корбута (хімік Акадэміі навук Беларусі)
    – “Музыка ў ігравой індустрыі і кіно. Прынцыпы працы над праектамі і стварэння музыкі ў камандзе” ад Лады Жытко (студэнтка БДАМ)
    – “Латэнтная рэлігійнасць” ад Рамана Арцёмава (магістра філасофскіх навук, святар).
  • 27 лістапада – лекцыя на тэму папярэджання дамашняга гвалту ў межах праекту #открытажить (ЮНФПА, ГА “Радзіслава”);
  • 4 снежня – “Шоўкаграфія вакол нас: дызайн. мастацтва. актывізм” ад Дар’і Яфімавай (магістр крэатыўных і медыяіндустрый Універсітэта Ўорыка, Велікабрытанія);
  • 11 снежня – “Мастацтва глядзець” ад Сяргея Піліповіча (фатограф);
  • 18 снежня – “Курилка Гутенберга” ў межах “КОРПУС говорит” (праграма ўдакладняецца).

Больш інфармацыі пра спікераў і тэмы лекцый можна атрымаць на афіцыйных старонках у ФБ і ВК.

Уваход вольны.