Пра Нямеччыну, Беларусь і іх агульныя праблемы: семінар

Інстытут нямецкіх і еўрапейскіх даследаванняў пры БДУ запрашае да ўдзелу ў семінары “Палітыка, эканоміка і грамадства ў Нямеччыне і Еўропе на практыцы“.

Калі: 21-22 красавіка 2017 года.
Дзе: вуліца Ленінградская, 20, Мінск, Беларусь.

Запрашаюцца ўсе ахвотныя студэнты і маладыя выкладчыкі, якія валодаюць нямецкай мовай на ўзроўні, не ніжэй за В1.

У якасці рэферантаў перад удзельнікамі выступяць:

  • Jan Löffler, член мясцовага кіраўніцтва Саксоніі;
  • Younes Ouaquasse, кіраўнік палітычнага аддзела ў Quadriga Medien AG;
  • Dr. Wolfgang Sender, дырэктар беларускага офіса Фундацыі Конрада Адэнаўэра.

Таксама ўдзельнікаў чакаюць разнастайныя даклады, дыскусіі пра палітычную сістэму Нямеччыны, унутраную палітыку ў агульнаеўрапейскім кантэксце і агульныя праблемы Беларусі і Нямеччыны.

Фінансавыя ўмовы

Усе выдаткі на ўдзел пераймаюць арганізатары.

Падаць заяўку можна да 14 красавіка, даслаўшы яе на е-адрас ifd@bsu.by.