Пра палітыку і дыпламатыю пад сонцам Італіі

TWAS і InterAcademy Partnership запрашаюць на семінар “Палітыка і дыпламатыя для навукоўцаў: знаёмства з адказнымі даследчымі практыкамі ў хіміі і біяхіміі”

Калі: 9-13 верасня 2019 года.
Дзе: Трыест, Італія.

Мэта семінара – павышэнне дасведчанасці маладых навукоўцаў пра палітычныя і дыпламатычныя аспекты, звязаныя з выкарыстаннем хімічных рэчываў у розных навуковых дысцыплінах, у тым ліку хіміі, біяхіміі, біятэхналогіі і іншых сумежных абласцях.

Навукоўцы атрымаюць новыя веды, датычныя канвенцыі аб хімічнай зброі і іншых міжнародных дамовах і нарматыўных інструментах, якія рэгулююць перадачу і выкарыстанне хімічных рэчываў. Таксама ўдзельнікі змогуць пазнаёміцца з аспектамі, звязаныя з устойлівасцю, этыкай і адказнасцю ў даследчай практыцы, а таксама нормы і стандарты бяспекі і абароны ў навуцы.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • ступень PhD ў такіх навуках, як хімія, біялогія, фізіка, геалогія або сумежных дысцыплінах;
  • быць грамадзянінам / грамадзянкай краіны, якая развіваецца;
  • мець не менш за 5 гадоў досведу ў даследаваннях;
  • добра валодаць ангельскай мовай.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары аплачваюць кошт ўдзелу ў семінары. 20 абраных удзельнікаў атрымаюць грант на аплату транспартных выдаткаў, страхоўкі і штодзённых выдаткаў. Таксама вітаюцца кандыдаты, якія самі могуць забяспечыць свой удзел. 

Падаць заяўку можна тут.

Дэдлайн – 28 чэрвеня 2019 года.