ПРА размеркаванне: знайсці і застацца?

26 лістапада БАСС і праект kandidat.by запрашаюць на практыкум “ПРА размеркаванне: знайсці і застацца”.

Каманда праграмы “Размеркаванне БАСС” падчас мерапрыемстваў-кансультацый неаднаразова сутыкалася з пытаннем “А як жа знайсці працу па размеркаванні?”. І вось нарэшце яна дае адказ на гэтае пытанне!

На практикуме абмяркуюцца наступныя пытанні:

  • сітуацыя на рынку працы моладзі (праблемы і іх вырашэнне, лайфхакі па пошуку працы);
  • размеркаванне з пункту гледжання працадаўца (што перашкаджае сустрэцца кампаніі і студэнту);
  • стажыроўка як аптымальнае рашэнне (як праходзіць, як шукаць і чаго чакаць);
  • юрыдычныя аспекты размеркавання (што ведаць, да чаго рыхтавацца, як вырашаць праблемныя сітуацыі).

У выніку сустрэчы вы:

  • атрымаеце інфармацыю аб рэальнай сітуацыі на рынку працы моладзі, практычныя парады па пошуку працы і лайфхакі для выбару будучага працадаўцы;
  • даведаецеся, калі варта пачынаць думаць пра размеркаванне і што рабіць, каб паспець знайсці любімую працу, як зрабіць свой пошук эфектыўным;
  • зможаце падрыхтавацца да вырашэння бюракратычных пытанняў будучага размеркавання і атрымаць прафесійную юрыдычную кансультацыю.

Пачатак мерапрыемства а 12 гадзіне.

Фінансавыя ўмовы

Арганізацыйны ўнёсак складае 5 рублёў (часткова пакрывае арэнду памяшкання і кава-паўзу).

Рэгістрацыя на мерапрыемства па спасылцы.