Праца для прафесійных ментараў і коўчаў

Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА” шукае ментараў і ментарак для доўгатэрміновай працы з некамерцыйнымі моладзевымі арганізацыямі і ініцыятывамі Беларусі ў межах адукацыйнай праграмы “Акадэмія першых [перазагрузка]”.

Каго трэба ментарыць? Некамерцыйныя моладзевыя арганізацыі/ініцыятывы, зацікаўленыя ў павышэнні свайго патэнцыялу ў розных накірунках (праектны менеджмент, піяр і прасоўванне, унутраная камунікацыя, арганізацыйнае развіццё, прафесіяналізацыя чальцоў каманды, наладжванне партнёрскіх кантактаў і інш.).

Фармат праграмы: ад кожнай арганізацыі/ініцыятывы ў праграме прымаюць удзел 2 чалавекі, якія наведваюць групавыя навучальныя трэнінгі (рыхтуюцца знешнімі трэнерамі праграмы), сустракаюцца і атрымліваюць анлайн-кансультацыі ад сваіх ментараў альбо ментарак, выконваюць хатнія заданні, транслююць атрыманыя веды і абмяркоўваюць далейшыя дзеянні паміж чальцамі сваёй арганізацыі/ініцыятывы і напрыканцы праграмы дзеляцца гісторыямі поспеху ці цікавымі новымі ідэямі/праектамі!

Што чакаецца ад ментараў і ментарак?

  • досвед індывідуальнага і арганізацыйнага ментарынга/коучынга
  • выдатнае ўменне аналізаваць патрэбы і праблемы, падбіраць эфектыўныя метады іх вырашэння
  • добрае веданне моладзевага сектара Беларусі
  • вельмі вітаюцца трэнерскія і фасілітатарскія здольнасці
  • пажадана пражыванне і знаходжанне ў Менску на перыяд праграмы

Абавязкі ментараў і ментарак: ментарскае і коўчынгавае суправаджэнне 2 арганізацый/ініцыятыў цягам удзелу ў праграме (14 месяцаў), назначэнне і праверка хатніх заданняў, вядзенне прамежкавай справаздачы па  прагрэсу курыруемых арганізацый/ініцыятыў.

Калі: верасень 2018 – лістапад 2019

Першая працоўная сустрэча для ментараў і ментарак адбудзецца 8 верасня 2018, сумесны арыентацыйны трэнінг з арганізацыямі і ініцыятывамі запланаваны на 29-30 верасня 2018.

Дзе: Менск, анлайн, месца знаходжання арганізацыі/ініцыятывы.

Фінансавыя ўмовы: ментары і ментаркі атрымліваюць годны ганарар за выкананую працу. Пры неабходнасці пакрываюцца выдаткі на праезд да месца знаходжання курыруемых арганізацый/ініцыятыў.

CV з апісаннем прафесійных кампетэнцый прымаюцца на academy@rada.fm да 24 жніўня 2018. Пры неабходнасці можа быць праведзена анлайн-інтэрв’ю. Вынікі адбору будуць вядомыя не пазней за 3 верасня 2018.

З пытаннямі можна звяртацца на электронную пошту academy@rada.fm