Праца пра адукацыю ў Амбасадзе ЗША
- 20.08.2016
- Праца

- спецыялісты па праектным і адукацыйным менеджмэнце
- Беларусь
- верасень 2016
- ангельская, беларуская, руская
- 29.08.2016
- By.USembassy.gov
Амбасада Злучаных Штатаў у Беларусі шукае асістэнта па справах культуры, які будзе працаваць менеджарам па праграмах акадэмічных і прафесійных абменаў.
Спецыяліст будзе займацца прасоўваннем адукацыйных абменаў, замацоўваць кантакты і ўсталёўваць сувязі ў акадэмічных і прафесійных супольнасцях. Вітаюцца кандыдаты з адукацыяй у галіне грамадскіх і гуманітарных навук, а таксама досведам працы (мінімум 3 гады) ў беларускай недзяржаўнай арганізацыі, у прыватным сектары (праграмны менеджмент) або адукацыйнай сферы (менеджмент).
Патрабаванні да кандыдатаў:
- як мінімум ступень бакалаўра ў сферы сацыяльных або гуманітарных навук;
- досвед працы (мінімум 3 гады) у беларускай недзяржаўнай арганізацыі або прыватным сектары ў сферы праграмнага ці адукацыйнага менеджмэнту;
- добрае валоданне ангельскай, рускай і беларускай мовамі;
- выдатныя вусныя і пісьмовыя камунікацыйныя навыкі, арганізацыйныя навыкі, валоданне тэхнікамі ментарства, кансультацый і коўчынгу, стрэсаўстойлівасць.
Умовы працы – поўная занятасць.
Дэдлайн – 29 жніўня 2016 года. Форма падачы заяўкі для кандыдатаў і апісанне вакансіі – на гэтай старонцы.
Паводле odb-office.eu і By.USembassy.gov.
Фота: Flickr.com, ліцэнзія CC BY-NC 2.0