Праца ў Прадстаўніцтве ЕЗ: зіма можа пачацца цікава

Прадстаўніцтва Еўразвязу ў Беларусі шукае каардынатара па пытаннях прэсы ды інфармацыі ў аддзел праектаў.

Прыкладны старт працы – 1 снежня 2016 года.

Абавязкі/мэты супрацоўніка:

  • падрыхтоўка інфармацыйных і камунікацыйных кампаній для прамоўцыі палітыкі, праграм і актыўнасцей Прадстаўніцтва ЕЗ у Беларусі;
  • максімізацыя “бачнасці” праектаў, падтрыманых ЕЗ, у супрацы з праектнымі мэнэджарамі, аддзеламі палітыкі, прэсы, інфармацыі;
  • іншыя.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • вышэйшая адукацыя;
  • мінімум 3 гады досведу ў гэтай галіне з падобнымі задачамі, пажадана ў міжнароднай арганізацыі;
  • добрае валоданне ангельскай, беларускай і рускай мовамі;
  • валоданне MS Office.

Досвед журналісцкай працы, кіравання вэб-сайтам, веданне іншых еўрапейскіх моў досвед з’яўляюцца перавагай.

Працадаўцы звяжуцца толькі з абранымі кандыдатамі.

Як падацца

Заяўку можна падаць, дэтальна запоўніўшы CV на ангельскай мове (форму якога можна спампаваць тут), пасля чаго даслаць яго разам з суправаджальным лістом на е-адрас delegation-belarus-jobs@eeas.europa.eu.

Дэдлайн – 27 кастрычніка 2016 года, да 17:30.

Падрабязная інфармацыя па спасылцы.