Працаваць тэатральна: навучыць трэнінг ад БАСС

Братэрства арганiзатараў студэнцкага самакiравання БАСС запрашае на першы ў гэтым годзе трэнiнг па выкарыстанні тэхналогii “форум-тэатр”.

Час – 5-6 сакавiка 2016 (субота – нядзеля), лакацыя – Мiнск, вул. Старынаўская 15 (ст.м. Уручча).

Мэта трэнiнгу – тэарэтычная падрыхтоўка ўдзельнiкаў да самастойнай працы ў якасцi джокераў, вядучых, якiя выкарыстоўваюць тэхналогiі “тэатр прыгнечаных” i “форум-тэатр”.

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе, хто мае цікавасць да методыкi “форум-тэатраў”.

Удзел у тренiнгу дазволiць вам:

  • даведацца пра асаблiвасцi тэхналогii “тэатр прыгнечаных”;
  • навучыцца асновам фасiлiтацыi на прыкладзе работы джокера;
  • даведацца пра этапы падрыхтоўкi форум-пастаноўкi;
  • зладзіць форум-пастаноўку на абраную тэму;
  • атрымаць магчымасць выступiць i паказаць п’есу на сцэне Цэнтра сучасных мастацтваў перад вялiкай аўдыторыяй (у сакавiку);

Умовы трэнiнгу

Арганізатары забяспечваюць удзельнікаў харчаваннем, кампенсуюць кошты квiткоў, а таксама прадастаўляюць пражыванне, калі гэта неабходна.

Трэнеры:

  • Павал Махiнаў – джокер, каардынатар адукацыйнай майстэрнi “Студэнцкi форум-тэатр”;
  • Палiна Мiхайлоўская – джокер, валанцёрка New Faces, суаўтар метадычных выданняў па форум-тэатры ў Беларусi, куратар сайта www.forumtheatre.by.

Для ўдзелу ў трэнiнгу запоўнiце анкету па спасылцы. Дэдлайн – 1 сакавіка, 23:00.

Больш падрабязнасцей можна даведацца тут.