Працоўныя адносіны і няроўнасць: веснавая школа для навукоўцаў

Аспірантаў і маладых навукоўцаў запрашаюць да ўдзелу ў веснавой школе “Work, Employment, and Inequality”.

Калі: 19-23 сакавіка 2018 года.
Дзе: Турын, Італія.

Дедлайн – 4 лютого.

Школа арганізавана пры падтрымцы Еўрапейскага кансорцыума сацыялагічных даследаванняў, Каледжа Карла Альберта і універсітэтаў Мілана і Турына ў рамках NASP – Network for the Advancement in Social and Political Studies.

Фокус Школы: звярнуць увагу на тое, як змены ў структуры занятасці, рынку працы і працоўныя адносіны ўплываюць на жыццёвыя шанцы розных сацыяльна-эканамічных груп – моладзі, жанчын, рабочага класа і мігрантаў. Маладыя даследчыкі будуць удзельнічаць у 5-дзённым курсе, які ўключае лекцыі па ключавых тэмах ў галіне – канцэптуальныя і метадалагічныя, – майстэрні, а таксама дае магчымасць прадставіць сваю працу і абмеркаваць яе з вядучымі навукоўцамі ў гэтай галіне.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • з’яўляцца студэнтам дактарантуры/аспірантуры альбо маладым даследчыкам.

Фінансавыя ўмовы

Удзел у Школе бясплатны. Арганізатары пакрываюць выдаткі на пражыванне (гатэль) і часткова на харчаванне.

Як падацца

Кандыдатам трэба даслаць свае дакументы на mito.school@unimi.it.

Дэдлайн падачы заяўкі – 4 лютага 2018 года.

Спіс дакументаў і больш падрабязнасцей па спасылцы.