Праграма для актыўных настаўнікаў

355

“Настаўнік для Беларусі” – гэта праграма для апантаных выкладчыкаў і выкладчыц, якія жадаюць прымяніць свае веды ў рэгіёнах Беларусі і падвысіць свой прафесіны і асабісты патэнцыял. Сутнасць праграмы ў тым, каб прыцягнуць у беларускія школы ў невялікіх гарадах новых выкладчыкаў, якія могуць і жадаюць рэалізаваць у прафесіі новыя цікавыя ідэі.

Шукаюцца выпускнікі і дасведчаныя настаўнікі, якія шчыра любяць сваю прафесію і атрымліваюць асалоду ад працы з дзецьмі.

Этапы праграмы:

  • адбор 12 настаўнікаў і 3-6 рэгіянальных школ для рэалізацыі праекта
  • летні інтэнсіў для ўдзельнікаў праграмы з фокусам на прафесійнае і асабістае развіццё, лідарства і праектную працу
  • ментарская і метадычная дапамога выкладчыкам падчас навучальнага году а таксама дапамога ў рэалізацыі сацыяльна важлівых праектаў

Даведацца больш і падаць заяўку на ўдзел у якасці выкладчыка можна тут.

Дэдлайн: 26 траўня 2019

 

Даведацца больш і падаць заяўку на ўдзел у якасці школы можна тут.

Дэдлайн: 19 траўня 2019