Праграма для лідараў і тых, хто хоча імі стаць

Праграма Miracle Corners of the Word шукае новае пакаленне маладых лідараў.

Працягласць праграмы – 1 год. Да ўдзелу запрашаюцца кандыдаты ад 18 да 26 гадоў, якія жадаць стаць лідарамі пераменаў у сваіх супольнасцях. Праграма пазнаёміць удзельнікаў з інструментамі, з дапамогай якіх іх ідэі трансфармуюцца ў дзеянні.

Праграма складаецца з трох частак:

  • летні трэнінг – інтэнсіў, які дапаможа развіць лідарства, глыбокае разуменне глабальнага грамадзянства і таго, як рэалізаваць свой праект з пачатку і да канца. Працягласць трэнінгу – з 23 ліпеня па 1 жніўня ў ЗША;
  • планаванне праекту – удзельнікі мусяць мець сваю ідэю, скіраваную на вырашэнне пэўнай праблемы ў грамадстве. У гэтай фазе яны прапрацуюць рашэнне дадзенай праблемы;
  • ментарства выпускнікоў і падтрымка – кожны ўдзельнік атрымае ментара, які будзе падтрымдіваць яго падчас рэалізацыі плана.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • узрост – 18-26 гадоў;
  • валоданне ангельскай мовай;
  • моцнае жаданне вырашыць праблемы сваёй супольнасці.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары аплочваюць выдаткі на авіяпералёт, пражыванне, харчаванне. Самі ўдзельнікі мусяць аплаціць толькі візу.

Падаць заяўку можна тут.

Дэдлайн – 2 студзеня 2019 года.