Праграма для развіцця лідарскага патэнцыялу ў Канадзе

Штогадовая праграма Jeanne Sauvé Public Leadership Program запрашае да ўдзелу маладых лідараў з розным бэкграундам.

Лакацыя: Канада, Манрэаль. Перыяд: 2017 – 2019 гг.

Тэма праграмы на гэты перыяд – Public Leadership for Culturally Diverse Societies: The Inclusion Imperative. 

Jeanne Sauvé Public Leadership Program складаецца з дзвюх частак (кожная доўжыцца год):

  1. Рэзідэнцыя (full-time) ў Манрэалі;
  2. Палявая фаза (field phase), падчас якой удзельнікі вяртаюцца ў свае суполкі і краіны і ўкараняюць набытыя навыкі і новыя ідэі.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • узрост ад 25 да 30 гадоў уключна на 21 кастрычніка 2016;
  • мець мінімум адну скончаную ўніверсітэцкую ступень;
  • выдатна валодаць ангельскай мовай (французская – пажадана);
  • мінімум тры гады прафесійнага досведу;
  • бэкграунд: мастацтва, права, камунікацыя, адукацыя, інжынерыя, навакольнае асяроддзе, улада, журналістыка, палітыка, публічная палітыка, рэлігія, бяспека, сацыяльныя інавацыі і іншыя сферы, блізкія да публічнага лідарства;
  • моцныя лідарскія здольнасці.

Неабходныя дакументы:

  • заяўка;
  • фотаздымак як на пашпарт;
  • транскрыпт з адзнакамі;
  • тры рэкамендацыйныя лісты (прафесійны, акадэмічны, асабісты);
  • апублікаваныя працы (калі ёсць);
  • доказы лідарскіх якасцяў (артыкулы, рэпартажы – калі ёсць).

Фінансывая ўмовы

Арганізатары пакрываюць усе выдаткі ўдзельнікаў.

Дэдлайн падачы заяўкі – 21 кастрычніка 2016, апоўначы (GMT-4).

Па ўсіх пытаннях , якія тычацца падачы заякі, можна звяртацца да Application Instructions & FAQs, тэхнічныя пытанні можна накіроўваць на паштовую скрыню support@reviewr.com. За іншай дапамогай трэба звяртацца на application@jeannesauve.org.

Больш падрябязнасцей па спасылцы.