Праграма для жанчын-лідараў у Канадзе

Тhe Global Change Leaders Program – гэта 7-тыднёвая адукацыйная праграма, якую прапануе Міжнародны цэнтр для жаночага развіцця пры Інстытуце Коўдзі.

Калі: 9 траўня – 31 снежня 2018 года.
Дзе: Новая Шатландыя, Канада.

Праграма скіраваная на жанчын з краінаў, што развівацца, каб узмацніць іх патэнцыял дзеля змяненняў у іх арганізацыях і супольнасцях.

Удзельніцы змогуць пераняць досвед ад ментараў праграмы – дасведчаных жанчын-кіраўнікоў з усяго свету.

Праграма складаецца з 2 частак:

  • вочная навучальная сесія цягам 7 тыдняў (9 траўня – 28 чэрвеня);
  • індывідуальнае ментарства (1 ліпеня – 31 снежня).

Патрабаванні да кандыдатак:

  • мець мінімум 5 гадоў досведу лідарства ў сацыяльным ці эканамічным развіцці (развіццё інклюзіўнай эканомікі, бяспека харчавання, навакольнае асяроддзе, доступ да адукацыі і медыцынскага абслугоўвання, палітычны ўдзел, правы жанчын і інш);
  • мець намер вярнуцца дадому і імплементаваць атрыманы досвед ва ўласную практыку;
  • прадстаўляць грамадзянскую арганізацыю ці публічную інстытуцыю, сацыяльны рух ці сацыяльны бізнэс;
  • мець скончаную ўніверсітэцкую ступень;
  • мець добрую размоўную і пісьмовую ангельскую.

Фінансавыя ўмовы

Стыпендыя пакрывае кошт унёску за ўдзел, пералёту, пражывання і харчавання. Удзельніцам неабходна толькі паклапаціцца пра выдаткі на атрыманне візы.

Як падацца

Заяўка складаецца ў аплікацыйнай формы, эсэ, дзе кандыдатка растлумачыць, чаму яна падыходзіць для гэтай праграмы, рэкамендацый. Пасля з кандыдаткамі з шорт-ліста звяжуцца па скайпе для сумоўя.

Каб падаць заяўку, неабходна зарэгістравацца тут.

Больш падрабязнасцей – па спасылцы.

Дэдлайн – 7 верасня 2017 года.