Праграма Fullbright шукае стыпендыятаў

Праграма Fullbright шукае стыпендыятаў, якія жадаюць навучацца ці праводзіць даследаванні ў адным з універсітэтаў ЗША.

Калі: 2018-2020 навучальны года.
Дзе: ЗША.

Гранты на конкурснай аснове выдаюцца:

  • выпускнікам вну (альбо тым: хто вучыцца на апошнім курсе) – на навучанне ў магістратуры аднаго з універсітэтаў ЗША з мэтай атрымання ступені магістра. Працягласць знаходжання ў ЗША – ад 1 да 2 гадоў;
  • аспірантам – на правядзенне навукова-даследчай працы ва ўніверсітэце і / або архіве ЗША і збору матэрыялаў для кандыдацкай дысертацыі.

Грант ўключае:

  • аплату навучання ў універсітэце ЗША;
  • штомесяцовую стыпендыю;
  • абмежаваную медыцынскую страхоўку;
  • аплату транспортных выдаткаў.

Патрабаванні:

  • мець дыплом аб вышэйшай адукацыі (выпускнікі вну таксама могуць удзельнічаць у конкурсе пры наяўнасці адпаведнай даведкі);
  • мець сертыфікат, які падцвярджае валоданне ангельскай мовай у межах, неабходных для навучання або выканання даследчага праекта. Загадзя тэст здаваць не трэба – тым, хто паспяхова пройдзе першы тур конкурсу, тэсты аплаціць праграма Фулбрайта;
  • узрост – да 33 гадоў.

Больш падрабязнасцей ёсць тут.

Дэдлайн – 15 траўня 2018 года.