Праграма Hubert Humphrey пачала прыём заявак

Амбасада ЗША ў Беларусі абвяшчае набор на праграму Hubert Humphrey ў 2017-2018 акадэмічным годзе.

Калі: 2017-2018 навучальны год.
Дзе: ЗША.

Удзельнікі праграмы цягам 10 месяцаў будуць вучыцца і працаваць у адным з універсітэтаў ЗША (ўдзельнікі не могуць самі абіраць універсітэт). Яны аб’яднаюцца ў невялікія групы па 7-15 чалавек згодна з іх інтарэсамі і прафесійнымі навыкамі.

Праграма Hubert H. Humphrey дае магчымасць павучыцца ў ЗША без атрымання ступені, але атрымаць прафесійны досвед. Удзельнікі абіраюцца на аснове іх патэнцыялу ў лідарстве і дачынення да публічнага ці прыватнага сектару. Праграма садзейнічае абмену ведаў і разуменню пытанняў, якія датычацца ЗША і,  прыватнасці, Беларусі.

Падчас праграмы стыпендыяты будуць наведваць курсы, канферэнцыі, удзельнічаць у практычных занятках. Праграма распрацавана для наступных дысцыплін:

Устойлівае развіццё

  • Agricultural and rural development
  • Economic development
  • Finance and banking
  • Natural resources, environmental policy, and climate change
  • Urban and regional planning

Будаўніцтва дэмакратычных інстытутаў

  • Communications/journalism
  • Law and human rights
  • Public policy analysis and public administration
  • Trafficking in persons policy and prevention
  • Technology policy and management
  • Human resource management

Адукацыя

  • Educational administration, planning and policy
  • Higher education administration
  • Teaching of English as a foreign language

Публічнае здароўе

  • Public health policy and management
  • HIV/AIDS policy and prevention
  • Substance abuse education, treatment and prevention

Сёлета ў праграме возьмуць удзел 200 чалавек.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • ступень бакалаўра ці эквівалент;
  • мінімум 5 гадоў прафесійнага досведу;
  • адсутнасць (ці мінімальная наяўнасць) досведу працы ў ЗША;
  • лідарскія здольнасці;
  • праца ў грамадскіх арганізацыях;
  • валоданне ангельскай мовай.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары цалкам аплочваюць навучанне і курсы ангельскай мовы, калі яны неабходны, пражыванне і медыцынскае страхаванне, вучэбныя матэрыялы, міжнародны пералёт з дому ў ЗША і ў зваротны бок, экскурсіі, удзел у канферэнцыях і разнастайных адукацыйных мерапрыемствах.

Падаць заяўку можна анлайн.

Дэдлайн – 1 жніўня 2017 года.

Падрабязней аб праграме можна даведацца тут.