Праграма па моладзевым арт-актывізме

ГА “Моладзевы адукацыйны цэнтр “Фіяльта” адчыненяе прыём заявак на ўдзел у праграме па моладзевам арт-актывізме “Сказуемое”

Да ўдзелу запрашаюцца маладзёны, якія

  • ва ўзросце ад 16 да 25 гадоў
  • займаюцца творчасцю і/альбо навучаюцца на творчых спецыяльнасцях (выяўленчае мастацтва, візуальныя медыя, тэатр, музыка, кіно, літаратура і г.д)
  • хочуць змяняць свет з дапамогай мастацтва і гаварыць пра тое, што важліва для іх, але не ведаюць, як
  • разважаюць пра грамадскія праблемы
  • шукаюць аднадумцаў
  • гатовыя натхняцца, натхняць і зрабіць свой арт-праект

Які фармат?
Праграма складаецца з 4-х двудзённых трэнінгаў і сесій з ментарамі і ментаркамі, у межах якіх удзельнікі камандаў будуць працаваць над невялікім арт-актывістскімі праектамі. Сустрэчы адбудуцца ў Мінску раз на 2-3 тыдні у фармаце інтэнсіўных трэнінгаў. Паміж трэнінгамі удзельнікі будуць на сувязі анлайн, рабіць хатнія заданні і камунікаваць з ментарамі. У лістападзе праграма скончыцца рэалізацыяй і публічнай прэзентацыяй арт-праектаў.

Папярэднія даты трэнінгаў: 11-12 жніўня, 1-2 верасня, 29-30 верасня, 27-28 кастрычніка

Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету па спасылцы да 2 жніўня 2018. Вынікі адбору будуць вядомыя не пазней за 4 жнўня.

Удзел у праграме бясплатны, для невялікай колькасці удзельнікаў не з Мінску ёсць магчымасць кампенсацыі праезду і пражывання.

Па ўсіх пытання звяртайцеся на fialta.city@gmail.com, падрабязную інфармацыю пра праграму шукайце тут.