Праграма стажыровак для маладых прафесіяналаў

Міжнародная фінансавая карпарацыя IFC запрашае на праграму стажыровак для маладых прафесіяналаў.

Удзельнікі атрымаюць магчымасць стаць памочнікам у інвестыцыйных, кансультацыйных ці падаткавых патоках. Удзельнікі пачнуць працаваць у Вашынгтоне і атрымаюць досвед праз выкананне разнастайных заданняў у розных краінах. Падыход карпарацыі заключаецца ў тым, што ён аб’ядноўвае падрабязны аналіз, інавацыйнае структураванне з акцэнтам на фінансавую ўстойлівасць і пазітыўны ўнёсак ў развіццё.

Сферы працы:

  • Manufacturing, Agribusiness, and Services:
    –  Agribusiness and Forestry
    –  Health and Education
    – Manufacturing
    – Tourism, Retail, and Property
  • Financial Institutions
  • Infrastructure
  • Oil, Gas, and Mining
  • Public-Private Partnerships (Advisory)
  • Telecoms, Media, and Technology
  • Treasury and Syndication (Product).

Удзельнікі пройдуць 2-тыднёвы трэнінг, дзе даведаюцца пра World Bank Group і прадукты ды аперацыі Міжнароднай фінансавай карпарацыі. Працаваць яны будуць старшымі мэнэджарамі ці іншымі супрацоўнікамі. Таксама ўдзельнікі пройдуць 4-тыднёвы курс, прысвечаны інвестыцыям і крэдытаванню.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • досвед працы – 3-6 гадоў (банкаўскае інвеставанне, фінансавыя праекты, прыватны акцыянерны капітал, карпаратыўныя фінансы, кіраванне партфелем каштоўных папер, кансультаванне па пытаннях кіравання);
  • падаваць заяўку могуць студэнты і выпускнікі праграм МВА ці падобных;
  • аналітычныя навыкі, разуменне бухгалтарскага ўліку і фінансавай справаздачнасці;
  • веданне асноўных індустрыяльных трэндаў у сектары, навыкі рашэння праблемаў і кіравання бізнэсам, навыкі перамоваў і камерцыйныя навыкі;
  • жаданне працаваць у мульцікультурнай камандзе, пажадавана мець досвед працы ў краіне, якая развіваецца;
  • выдатна валодаць ангельскай і ведаць іншую мову (арабскую, кітайскую. французскую, партугальскую, гішпанскую, рускую);
  • жаданне вандраваць.

Падаць заяўку можна анлайн.

Дэдлайн – 10 кастрычніка 2017 года.