Праграма стажыровак у Йельскім універсітэце

Распачынаецца падача заявак на ўдзел у праграме Greenberg World Fellows Program – стажыроўка ў Йельскім універсітэце.

Калі: жнівень – снежань 2018 год.
Працягласць: 4 месяцы.
Дзе: ЗША.

Заяўкі на ўдзел у праграме прымаюцца ад спецыялістаў з розных краін і галін. Кожная група ўнікальна: геаграфічны баланс, прадстаўнікі і прадстаўніцы з розных сектараў і з рознымі талентамі і перспектывамі.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • 5-20 гадоў працоўнага досведу;
  • няма абмежаванняў па ўзросту;
  • добрае валоданне ангельскай мовай;
  • грамадзянства любой краіны акрамя ЗША.

Крытэрыі адбору:

  • выдатныя дасягненні ў працоўным ды акадэмічным жыцці;
  • удзел у вырашэнні пытанняў на міжнародным і нацыянальным узроўні;
  • перспектыва на будучае лідарства;
  • крытычнае, прадпрымальніцкае і стратэгічнае мысленне;
  • магчымасць паўнавартаснага ўдзелу ў праграме.

Фінансавыя ўмовы

Стыпендя пакрывае выдаткі на пражыванне, падарожжа і страхоўку.

Дэдлайн падачы заяўкі – 6 снежня 2017 года.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.