Праграма стыпендый імя Фулбрайта: магістратура ў ЗША

Амбасада ЗША ў Мінску абвяшчае конкурс на ўдзел у Праграме імя сенатара Фулбрайта для выпускнікоў беларускіх ВНУ і маладых прафесіяналаў з мэтай атрымання ступені магістра на 2021-2022 навучальны год. Неабходнай умовай для ўдзелу ў праграме з’яўляецца наяўнасць ступені бакалаўра.

Праграма дазваляе ўдзельнікам вучыцца і ажыццяўляць даследаванні на працягу двух гадоў ва ўніверсітэтах ЗША з мэтай атрымання ступені магістра ў галіне эканомікі, адукацыі, экалагічнай палітыкі і кіравання, міжнародных адносін, журналістыкі і масавых камунікацый, юрыспрудэнцыі, бібліятэчнай справы і некаторых іншых. Удзельнікі адбіраюцца ў выніку адкрытага конкурса.

Праграма Фулбрайта забяспечвае фінансаванне на працягу ўсёй праграмы, а менавіта кошт навучання, авіябілетаў, стыпендыі і медыцынскага страхавання.

У дадатак да гэтых стыпендый, на конкурснай аснове будуць даступныя стажыроўкі. Гэты конкурс будзе праходзіць у ЗША пасля таго, як удзельнікі прыступілі да заняткаў.

Удзельнікі праграмы Фулбрайта ўязджаюць у ЗША па візе J-1, якая абавязвае атрымальніка вярнуцца ў краіну свайго пражывання пасля завяршэння стажыроўкі на як мінімум два гады.

Кваліфікацыйныя патрабаванні:

  • Беларускае грамадзянства і месца жыхарства ў цяперашні час
  • Грунтоўнае веданне пісьмовай і размоўнай англійскай мовы
  • Завершаная вышэйшая адукацыя і ступень эквівалентная ступені бакалаўра

Зацікаўленыя кандыдаты павінны запоўніць анлайн-заяўку на старонцы да 1 верасня 2020 года. Калі ласка, не дасылайце папяровыя копіі сваіх заявак. Усе заяўкі павінны быць запоўненыя ў электронным варыянце!

Для дадатковых пытанняў, калі ласка, пішыце  на адрас электроннай пошты belarusprogram@gmail.com

Адбор кандыдатаў на ўдзел у Праграме Фулбрайта праводзіцца ў Аддзеле інфармацыі, адукацыі і культуры амбасады ЗША ў Мінску. Паспяховыя кандыдаты будуць запрошаныя на інтэрв’ю ў верасні 2020 года.

Праграма дае роўныя магчымасці ўсім удзельнікам і не дыскрымінуе іх па расавых, палавых, рэлігійных, нацыянальных і этнічных прыкметах, сэксуальнай арыентацыі, мове або інваліднасці.

Крыніца: www.by.usembassy.gov