Праграма візітаў у Еўразвяз запрашае на 5 дзён у Брусэль

Калі твая кар’ера звязаная з тэматыкай Еўрапейскага саюза, на цябе чакае праграма European Union Visitors Programme.

Калі: цягам 2020 году.
Дзе: Брусэль, Бельгія.

Да ўдзелу запрашаюцца дзяржаўныя служачыя, навукоўцы, даследчыкі, журналісты, прадстаўнікі прафсаюзаў, некамерцыйных і няўрадавых арганізацый ды іншыя спецыялісты.

У якасці госця ў European Commission і European Parliament кожны ўдзельнік ажыццявіць 5-дзённы азнаямляльны візіт у Брусэль, спланаваны з улікам яго/яе прафесійных інтарэсаў.

Удзельнікі павінны мець закончаную ўніверсітэцкую адукацыю альбо эквівалентную падрыхтоўку, мець досвед працы ў сваёй прафесійнай сферы, быць ва ўзросце прыкладна ад 25 да 45 гадоў і мець абумоўленую кар’ерай цікавасць да Еўрапейскага саюза.

Дэдлайн – 5 красавіка 2019 года.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.