Праграма ў Нью-Ёрку для падлеткаў, якія маюць намер змяніць свет

Three Dot Dash шукае падлеткаў з высокім лідарскім патэнцыялам, якія вызначылі праблему, знайшлі для яе рашэнне і пачалі дзейнічаць.

Калі: 27 сакавіка – 3 красавіка 2020 года.
Дзе: Нью-Ёрк, ЗША.

Three Dot Dash – гэта глобальная моладзевая ініцыятыва фундацыі We Are Family Foundation (WAFF). Гэта такі сацыяльны прадпрымальніцкі інкубатар, распрацаваны для ўмацавання працы маладых людзей, якія могуць паўплываць на сваё асяроддзе.

WAFF была заснаваная ў 2002 годзе як адказ на трагічныя падзеі 9 верасня 2001 года.

Абраныя кандыдаты возьмуць удзел у 11-м саміце “Справядлівы свет 2020”.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • узрост – ад 13 да 19 гадоў;
  • быць сузаснавальнікам альбо заснавальнікам уласнага праекта альбо арганізацыі;
  • мець моцнае жаданне развіваць сваю працу і ўплыў на супольнасць у будучым;
  • валоданне ангельскай мовай;
  • быць прызначаным з боку намінатара.

Намінатарам можа стаць партнёр кааліцыі Three Dot Dash, выпускнік альбо настаўнік форуму, супрацоўнік навучальнай установы, супрацоўнік альбо сябра праўлення фонду We Are Family Foundation, удзельнік каманды па падрыхтоўцы саміту.

Фінансавыя ўмовы

Квіткі на пералёт, візавыя зборы, пражыванне ў гатэлі, харчаванне і лакальны трансфер аплочваюцца фондам We Are Family Foundation.

Падаць заяўку можна тут.

Дэдлайн – 13 верасня 2019 года.